Перайсці да зместу

Зорны шлях

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Зорны шлях» (па-англійску: Star Trek) — папулярны навукова-фантастычны франчайз, які ўключае на сённяшні дзень шэсць тэлевізійных серыялаў (у тым ліку анімацыйны), 11 поўнаметражных фільмаў, сотні кніг і аповедаў, велізарную колькасць камп’ютарных гульняў. Паводле матываў кінаэпапеі створана мноства прац прыхільнікаў. «Зорны шлях» зрабіў значны ўплыў на амерыканскую масавую культуру і па праву заслужыў статус субкультуры.

Аўтарам ідэі «Зорнага шляху», а таксама серыялу «Зорны Шлях: Арыгінальны серыял», які паклаў пачатак эпапеі і выйшаў на экраны 8 верасня 1966 года, быў Джын Родэнберы.

Тэлевізійныя серыялы

[правіць | правіць зыходнік]
Лагатып арыгінальнага серыяла 1966 года
Уільям Шэтнер выканавец ролі Джэймса Т. Кірка ў Арыгінальным серыяле і некаторых паўнаметражных фільмах

Менавіта тэлевізійныя серыялы паклалі пачатак эпапеі: 24 чэрвеня 1964 года выходзіць пілотны эпізод Star Trek: The Original Series (TOS) «The Cage» («Клетка») на канале NBC з Джэфры Гантэрам у ролі капітана Крыстафер Пайк, папярэдніка Джэймза Т. Керка. Зрэшты, серыя не выклікала запалу ў кіраўніцтва канала, і праект быў адкладзены. Да таго ж адмовіўся ад здымак Гантэр. 26 жніўня 1965 года NBC заказвае другі пілотны эпізод («Where No Man Has Gone Before» — «Дзе перш ніхто не бываў»), але сцэнарый быў прыбраны ў далёкую шуфляду і серыя выйшла праз год у арыгінальным серыяле «Зорнага шляху». Яна была трэцяй па ліку ў першым сезоне. 8 верасня 1966 года на канале NBC адбылася прэм'ера «Зорны Шлях: Арыгінальны серыял». Увогуле на экраны вышлі тры сезоны, якія налічваюць у агулам 79 эпізодаў.

Дзеянне серыяла адбываецца ў другой палове XXIII стагоддзя (2264—2269 г.г.) і апавядае пра пяцігадовую навукова-даследчую місію зоркалёта Аб'яднанай федэрацыі планет «Энтерпрайз NCC-1701» пад камандаваннем капітана Кірка.

У верасні 2006 года «Арыгінальны серыял» быў перавыданы у больш высокай якасці і з новымі кампутарнымі спецэфектамі[1].

На сённяшні дзень знята 11 поўнаметражных фільмаў. Шэсць з іх звязаныя з «Арыгінальным серыялам», тры — з «Наступным пакаленнем» (па-англійску: Star Trek: The Next Generation) і адзін з іх, сёмы, уяўляе сабой злучнае звяно паміж «Арыгінальным серыялам» і «Наступным пакаленнем». У ім удзельнічаюць героі як «Арыгінальнага серыялу», так і «Наступнага пакалення».

Серыялы і фільмы «Зорнага шляху» ў храналагічным парадку

[правіць | правіць зыходнік]

Храналагічны парадак падзей у сусвеце «Зорнага шляху» адрозніваецца ад парадку выхаду на экран фільмаў і серыялаў. Азначэнне храналогіі ўскладняецца тым, што ў некаторых фільмах і эпізодах героі падарожнічаюць у часе. Ніжэй прыведзены спіс фільмаў і серыялаў паводле храналогіі развіцця падзей:

Зноскі